be
pdf

Ніва 2008/34 (2728)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У нядзелю, 10 жніўня, Зэльву наведалі сябры творчай беларускай інтэлігенцыі, палітыкі і журналісты з васьмі раёнаў Гродзеншчыны, а таксама з Мінска, Баранавіч і Гродна. А прыехалі яны сюды з нагоды 98-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Сюды, у Зэльву, беларусы прыязджаюць заўсёды, каб наведаць магілу Ларысы і Янкі Геніюшаў на мясцовых могілках, ускласці кветкі, пабываць у Свята-Троіцкай царкве ў Зэльве, якую паэтка наведвала. У царкве знаходзіцца мемарыяльная дошка, прысвечаная паэтцы, на дзяцінцы пастаўлены з дазволу мітрапаліта Філарэта ёй помнік. Дарэчы, беларусаў з кожным годам на дзень нараджэння Ларысы Геніюш у Зэльву прыязджае ўсё больш і больш. І сёлета людзей было шмат. Спачатку ў зэльвенскай Свята-Троіцкай царкве айцец Аляксандр правёў малебен і сказаў пропаведзь у гонар нашай слыннай паэткі. У прыватнасці, ён сказаў, што Ларыса Геніюш — нацыянальная паэтка Беларусі. У яе была вялікая сіла духу, яна была мужнай і шчырай. „Верыцца, — сказаў айцец Аляксандр, — што яе творчасць будуць, як і раней, вывучаць у школах, хаця яе паэзію па-ранейшаму вывучаюць і любяць у Жыровіцкай семінарыі, і кожны семінарыст сёння можа працытаваць яе цудоўныя радкі пра Жыровічы, пра Жырава, як кажуць мясцовыя жыхары”... (С. Чыгрын, Яе мудрасці хапала на ўсю Беларусь, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-08-23
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org