- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У вечарэючай Нараўцы, над галоўнай вуліцай вісіць банер, аздоблены з левага боку беларускім узорам, з надпісам па-польску: „Ці наша пушча заслугоўвае такога лёсу?” І твар тутэйшага беларуса, дзядзькі хутчэй немаладога, з вырытымі на твары неспакоем і бываласцю. Ці той хтось, хто павесіў гэта, услухоўваецца ў тое, ці „плача зямля”, у нашу зямлю, як рабіла ў сваім дакуменце нараўчанка Тамара Саланевіч, ці мо выкарыстоўвае наш воблік для ўласных ці глабальных мэт? Нараўка вечарэе, аціхлая, а людзі, што засталіся, перадаюць з вуха ў вуха сумную вестку пра трагічную смерць маладога лесніка Юркі Мерынга. Раніцай зайграюць яму апошні гейнал і правядуць да крыжа на ўскраіне Міклашэва, ля самай вёскі Лясной, куды пруць цяпер пісакі ў пошуках сенсацыі, казаўшы, што ў абарону нашай пушчы і нашых людзей. (М. Лукша, Мастакі ў Тамары Саланевіч, фрагмэнт)