be
pdf

Ніва 2008/50 (2744)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Я доўга думаў як ахарактарызаваць у адным слове „Чарнарускую хроніку пракажоных”, — сказаў рэцэнзент, езуіт Вацлаў Ашайца, — і такі адказ знайшоў у кніжцы на 241 старонцы. Там прачытаем сказ: „Ікона — гэта душа, выяўленая на дошцы”. Сапраўды. Кніжка Яўгена Кабатца — ікона. Чаму? Бо ікона, як і кніжка, пішацца і яна не з’яўляецца простым адлюстраваннем рэчаіснасці. Ікона нясе ў сабе свет, які быў, ёсць і свет, які будзе... Рэцэнзент у агульным назваў кніжку тэалагічнай, хоць як адзначыў, кожны, хто цікавіцца літаратурай ці гісторыяй, знойдзе ў ёй для сябе страву. Сапраўды, цяжка знайсці больш трапную і змястоўную характарыстыку для навейшай кніжкі Яўгена Кабатца „Чарнаруская хроніка пракажоных” („Czarnoruska kronika trędowatych”), якую польскія літаратурныя колы (Інстытут кніжкі, Фонд польскай культуры, Музей імя Адама Міцкевіча, Варшаўскае кола Аб’яднання польскіх кнігазнаўцаў, Публічная бібліятэка сталічнага горада Варшавы і Галоўная бібліятэка Мазавецкага ваяводства) палічылі кніжкай месяца красавіка 2008 года. (Г. Кандрацюк, Рэфлексія над гісторыяй нашай зямлі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-12-14
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 2006-2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org