- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Газпрам” — гэта не Гальфстрым. Толькі Гальфстрым можа сабе дазволіць задарма і вякамі абаграваць паўночную частку еўрапейскага кантынента. Што тычыцца расійскага „Газпрама”, то той за абагрэў Еўропы патрабуе грошы. І не абы-якія, а менавіта еўрапейскія. І не ўва ўсіх, а толькі ў тых еўрапейцаў, якія паспелі аб’яднацца пад дахам адзінай валюты еўра ў краіне з назвай сугучнай той валюце. Ну, а хто не паспеў туды ўцячы, то, як гаворыцца, самі вінаватыя. З такімі краінамі „Газпрам” хоча разлічвацца не ў еўра, і нават не ў расійскіх рублях. Гэтыя краіны павінны плаціць прыхільнасцю не толькі да Расіі і яе кіраўніцтва, не толькі да той палітычнай і сацыяльнай сістэмы, якая ёсць у сённяшняй Расіі, але, прайшоўшы шлях васальства і прыніжэння, павінны праз пакаянне прызнаць сваю віну перад „старэйшым братам” і завучыць галоўную „малітву” — „Навекі з Расіяй...”. (Газстрым, В. Сазонаў, фрагмэнт)