- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беласток — сталіца першага рэгіёна, які 5 лютага наведаў пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Віктар Гайсёнак, па адукацыі фізік, былы міністр адукацыі, у апошні час віцэ-міністр замежных спраў. Сустрэўся ён з уладамі горада і рэгіёна, епіскапамі Іакавам і Грыгорыем, больш за гадзіну размаўляў з журналістамі і гасцямі „Нівы”, пасля падчас прэс-канферэнцыі адказваў на пытанні беластоцкіх журналістаў ды наведаў Беларускае грамадска-культурнае таварыства. У нашай рэдакцыі візіт пачаў, спаслаўшыся на размову з прэзідэнтам Лехам Качынскім падчас уручэння вярыцельных грамат, ад сцвярджэння: — З боку пана прэзідэнта Леха Качынскага адчуў я вялікае зацікаўленне нашай краінай і развіццём нашых стасункаў. (М. Халадоўскі, Пасол у Беластоку, фрагмэнт)