be
pdf

Ніва 2009/08 (2754)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Калі радныя Гайнаўкі прынялі пастанову аб увядзенні беларускай мовы ў якасці дапаможнай у зносінах паміж чыноўнікамі магістрата і насельніцтвам, як у вусным, так і ў пісьмовым варыянце, узнікла пытанне якая гміна зробіць чарговы крок у гэтым плане і першы крок у справе ўстанаўлення ўказальнікаў на акраінах мясцовасцей на польскай і беларускай мовах. Гайнаўскіх радных у справе двухмоўных указальнікаў абганяюць радныя Арлянскай гміны, якія 12 лютага прынялі пастанову аб дапаможнай беларускай мове для зносін з мясцовымі жыхарамі і разам з войтам Пётрам Сэльвесюком абяцаюць, што хутка распачнуць кансультацыі з моваведамі і гісторыкамі наконт выбару гістарычных назваў сваіх мясцовасцей, якія хочуць змясціць на ўказальніках на беларускай мове, побач польскамоўнага варыянта. Каб прыняць чарговую пастанову, што будзе замацоўваць нацыянальную свядомасць беларусаў пражываючых на тэрыторыі Арлянскай гміны і паставіць на акраінах мясцовасцей двухмоўныя ўказальнікі, трэба яшчэ пачакаць. Камісія пры Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі, у якой працуюць моваведы і гісторыкі, мусіць яшчэ зацвердзіць прапанаваныя Арлянскай гмінай назвы вёсак, напісаныя кірыліцай, або запрапануе некаторыя ўласныя назвы сёл, згодныя з гістарычнымі назвамі і правапісам беларускай мовы. (А. Мароз, Па-нашаму ў Арлянскай гміне)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2009-02-22
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 2006-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org