be
pdf

Ніва 2009/30 (2776)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Праўда гэта, што пабілі беларуса? — тэлефануюць у нядзелю знаёмыя з розных СМІ. — Палякі пабілі за тое, што ён беларус?! Можа і пабілі. Дарэчы, не аднаго беларуса, не аднаго паляка і не толькі на фестывалі „Басовішча”. Там, дзе ёсць піва ці гарэлка ды мужчынскі гонар, з вякоў бываюць і спрэчкі. Мой муж не вытрымаў таксама і ў пэўны момант хацеў паказаць аднаму падхмеленаму, што жанчын нельга зачапаць у непрыстойны спосаб. Але „Басовішча” ў пэўным сэнсе для гэтага і ёсць — каб у вакацыйны перыяд падкарміць галодныя гарачых тэм газеты. Няхай пішуць, разважаюць і страшаць нас ксенафобіяй. Кожны, хто прыязджае на „Басовішча”, дасканала ведае і разумее, што галоўнае тут гэта быць разам, выпіваць разам, наракаць разам, разам цешыцца і стагнаць. Вось і цэлая ідэя. — Выпі са мной! — заклікала са сцэны на другі дзень юбілейнага выпуску фестывалю мінская „Крама”. Яны разумеюць лёс чалавека і яго патрэбы, таму і на канцэрт такіх легендарных гуртоў прыязджае многа слухачоў. Субота была безумоўна днём плывучай ад музыкі радасці. І зоркі былі, і гук час ад часу нядрэнны. Самы вялікі натоўп чакаў польскага госця — гурту „Ляо Чэ”. (І. Карпюк, „Басовішча” — было, ёсць і будзе, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2009-07-26
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 2006-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org