be
pdf

Ніва 2010/24 (2822)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Такія артыкулы пішуцца альбо на добрым падпітку, альбо ў крайнім адчаі, альбо ад няма чаго сказаць. Няхай даруе мне шаноўны чытач, але не знаходжуся ні ў водным вышэйадзначаным стане, але нешта карціць, баліць і смыліць. Відаць, назбіралася ўсяго патроху. А можа ўсяго занадта шмат. Чытаю прэсу, інтэрнэт і вачам сваім не веру. Абвешчаны конкурс беларускага ПЭН-цэнтра імя паэткі Ларысы Геніюш. Цешуся, але выяўляецца, што заўчасна. Кіраўнік арганізацыі, знакаміты на сёння паэт Андрэй Хадановіч кажа: „У гэтым годзе конкурс носіць імя беларускай паэткі Ларысы Геніюш, што звязана з святкаваннем яе стагодовага юбілею. Больш за 70 прац былі дасланыя маладымі паэтамі і празаікамі Беларусі да ўдзелу ў конкурсе... Мы з асаблівай радасцю віталі паэтаў і празаікаў, якія ідуць не па наезджанай традыцыі, а не баяцца рабіць нешта інакш... перамога тых ці іншых аўтараў вызначаецца выключна з пазіцыі ацэнкі якасці літаратуры, а ні ў якім разе не па моўным прынцыпе”. Ну, загнуў аматар эпатажу і майстар рыфмаў кшталту „бай”- „tut.by”. Я ўсё разумею, абвяшчайце свае крытэрыі як вы хочаце, як вы іх разумееце, але навошта цягнуць пад гэта святое імя Ларысы Геніюш? (У. Хільмановіч, Наша ганьба, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-06-13
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org