be
pdf

Ніва 2010/26 (2824)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Пра славу беларускага садка ў Беластоку нашая грамадскасць гаворыць з пазітыўным недаверам: — А ці гэта праўда, што там не ўсе могуць дастацца? — спытае нас некалькі гадзін да юбілею настаўніца беларускай мовы з Дубін. Калі пачуе нашае „так”, спачатку не можа паверыць. Гэты момант усведамляе нам прэстыж, якога дабілася беларуская адукацыйная ўстанова. Наша настаўніца са звышдваццацігадовай практыкай найлепш ведае колькі сілы і сэрца патрабуе такі вынік. Каб заахвоціць сваіх вучняў хадзіць на беларускую мову, яна робіць магчымае і немагчымае, звычайна сама адна, без падтрымкі бацькоў і калектыву. І нават калі ў іх свае поспехі, няма як імі цешыцца, бо пры мізэрнай ангажаванасці асяроддзя яны проста не цікавяць! Калі пятнаццаць гадоў таму ў Беластоку адкрываліся беларускія групы ў Прадшколлі ¹ 14, жменька бацькоў магла разлічваць адно на сябе. На нашым баку былі юрыдычныя законы, якія спрыяюць нацыянальным меншасцям у адукацыі на роднай мове. І гэта была аснова, на якую абапіраліся старанні, часта марудныя і не надта прыемныя. (Г. Кандрацюк, Беларускі садок — неабходная ўстанова!, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-06-27
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org