- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пяцігоддзе Згуртавання „Залукі над Супраслю”, завяршэнне праекта Гарадоцкага цэнтра культуры, новыя, выкананыя паводле „тутэйшых” узораў строі калектыву „Каліна” ну і, вядома, карагод ды пусканне вянкоў на раку Супрасль звярнулі ўвагу ў час сёлетняга купальскага фэсту ў Залуках Гарадоцкай гміны. Гэтым самым на Беласточчыне пачаўся купальскі сезон. Купалле ў Залуках арганізуецца з 2004 г. Як сказаў „Ніве” ў час фэсту суарганізатар Юры Хмялеўскі, дырэктар ГЦК, упісалася яно ўжо пастаянна ў каляндар культурных мерапрыемстваў гміны і мае сваіх пастаянных і верных аматараў. — Не без прычыны гэтая імпрэза працягваецца столькі гадоў. Можа працягвацца, таму што ёсць умовы. Гэтымі „ўмовамі” з’яўляецеся вы, — звярнуўся да соцень гледачоў войт Гарадка Веслаў Кулеша. (М. Халадоўскі, Купалле пачалося, фрагмэнт)