- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Басовішча-2010”. Гарадок перад усім. Размова з Кацярынай Кузьміч і Норбертам Васілюком — арганізатарамі ХХІ Фестывалю „Басовішча-2010”. Ніва: — Дзе БАС? Ад мінулагодняга „Басовішча” ніхто нічога пра вас не чуў. Кацярына Кузьміч: — БАС шукае сам сябе, згубіўся. Трэба ўсё нанава пачаць. За апошнія гады былі тыя ж самыя людзі, а як у пэўны момант усё распалася, то трэба спачатку будаваць. Калі пра нас не чуваць, не абазначае гэта, што сядзім у фатэлях і нічым не цікавімся. Мусім стварыць структуру. Маем шмат планаў, але пакуль няма людзей, то яны не атрымаюцца. Сцен не перасунем. Ніва: — Хто зараз займаецца „Басовішчам”? Складаецца ўражанне, што толькі Ты і Норберт. К. К.: — Толькі нас відаць, бо толькі нас хочуць бачыць. Займаюцца і іншыя, але працуюць столькі, колькі змогуць. Пакуль што няма вялікага поспеху, калі ідзе пра людзей, але стараемся. Ніва: — Хто дапамагае сваёй падтрымкай? К.К.: — Самі сябе падтрымліваем, мусім дзесці знайсці матывацыю. Вядома, што старэйшыя маюць вопыт, яны мудрэйшыя за нас. Норберт Васілюк: — Карыстаемся падтрымкай старэйшых, каб не рабіць памылак, якія яны рабілі. Але сустракаем і новых людзей. Прыдумалі мы новы фестывальны гаджэт — прыклейваная татуіроўка. Чалавек, які нам гэта запрапанаваў за прамоцыю на адным з грамадскіх парталаў, ахвяраваў бясплатна пяць тысяч штук.