- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На адных „Трыялогах” Сакрат Яновіч сказаў так: „Усе вялікія ідэі трымаюцца на адной галаве”. Так было да часу, калі ён сам так-сяк спраўляўся са сваімі хваробамі, і калі семінары трымаліся на яго галаве. Кожны выпуск „Трыялогаў” быў самай інтэлектуальнай і свежай падзеяй у нашым беларускім свеце, меў грунтоўна падрыхтаваную праграму, медыйны рэзананс... У Лапічы, што ля Крынак, прыязджала Еўропа: людзі культуры, навукі, мастацтва, каб у свабоднай, сяброўскай атмасферы расказаць пра свае навейшыя пошукі ды абнародаваць ідэі сваіх цэнтраў. Дванаццацігадовы плён зафіксаваны ў штогодніку „Annus Albaruthenicus”. Тыя кантакты, як і штогоднік — асталіся, спрацоўваюць яшчэ... Спачатку мяне ўзрадавала ідэя стварэння Фонду „Віла Сакратэс”. Здавалася, гэта жалезная гарантыя на працяг ідэі „Трыялогаў”. Праўда, заснавальнікі фонду паставілі сабе за мэту папулярызацыю творчасці Сакрата Яновіча. Пра дзеянні ў гэтым напрамку са старшынёй фонду Юры Хмялеўскім можна пагаварыць адно ў будучым часе. На сённяшні дзень у прэзідэнта фонду, каб зрабіць нейкую канкрэтную акцыю, напрыклад, наладзіць аўтарскую сустрэчу з пісьменнікам у Беластоку, няма часу. Падобна можна сказаць пра апошнюю падрыхтоўку ХІІ „Трыялогаў”. (Г. Кандрацюк, супрацоўніцтва Н. Герасімюк, Радыё Рацыя, фрагмэнт)