be
pdf

Ніва 2010/33 (2831)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Кожны селянін нашага ваяводства можа далучыцца да акцыі дапамогі. Не адзін раз нашым сельскім гаспадаркам дапамагалі земляробы з усёй краіны, таму зараз маем магчымасць аддзячыць і дапамгчы патрабуючым. Саюз вясковых гмін склікаў свой чарговы форум, каб сарганізаваць і скаардынаваць дапамогу пацярпелым ад апошняй паводкі на тэрыторыі паўднёвай Польшчы. — Некаторыя з нас ужо самастойна арганізавалі дапамогу, — узяў голас на пачатку дыскусіі войт гміны Новыя Пякуты. — Мы ўжо перадалі трыццаць тысяч злотых гміне Гомбін Мазавецкага ваяводства. Зараз будзем збіраць рэчавую дапамогу, частку ўжо маем, але чакаем, бо пакуль у Гомбінскай гміне няма ніводнага сухога сховішча. — З гміны Сувалкі ўжо ўдалося нам перадаць гмінам Вількаў і Чэхавіцы-Дзядзіцы 30 тон збожжа, сіласу і школьны аўтобус. З сямі перавозчыкаў чатырох дапамагло нам бясплатна. Зараз прымаем моладзь на адпачынак. Такіх галасоў з залы было больш. Аказваецца, што нашы гміны вельмі актыўна ўключыліся ў дапамогу. Задачай форуму Саюза вясковых гмін у асноўным было скаардынаваць супрацоўніцтва, сабраць інфармацыю сколькі і каму ўжо было накіравана дапамогі і распрацаваць план далейшай ураўнаважанай дапамогі (І. Карпюк, Дапамагаем пацярпелым!, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-08-15
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org