be
pdf

Ніва 2010/34 (2832)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Для мяне існавала толькі Радзіма... Адчайны бой з адзічэлымі сіламі рэакцыі, не, не за сябе, але за Радзіму, за нашу праўду, за зняволены-пераняволены наш народ... Я не ведала, што йсці на смерць за Радзіму так святочна... У суботу 7 жніўня творчая інтэлігенцыя Беларусі — літаратары, гісторыкі, прыхільнікі асобы і творчасці — з’ехалася ў Зэльву адзначыць стагоддзе з дня нараджэння беларускай паэткі і патрыёткі Ларысы Антонаўны Геніюш. Пілігрымка да легендарнай патрыёткі адбылася два дні да сотых угодкаў ад дня яе нараджэння. Рыхтавалася літаратурна-музычнае мерапрыемства ў мясцовым доме культуры, поўнасцю афыіцыйная імпрэза. І сапраўды, у РДК адбылася сустрэча, у бібліятэцы на трыццаць асоб, на дзве гадзіны раней, а галоўны ўваход быў закрыты для соцень прыбылых на свята. Пасля таго, як 4 жніўня зэльвенскія ўлады сарвалі мемарыяльную дошку з дома Ларысы Геніюш, было сумніўным прымаць удзел у афіцыйным райвыканкамаўскім мерапрыемстве ў доме культуры. (М. Лукша, Век Ларысы Геніюш, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-08-22
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org