be
pdf

Ніва 2010/37 (2835)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Апошнія настойлівыя намаганні Міністэрства асяроддзя пад кірункам міністра Анджэя Крашэўскага ў справе пашырэння тэрыторыі Белавежскага нацыянальнага парку далі канкрэтныя рэзультаты. Нядаўна былі падпісаны дамоўленасці паміж Ваяводскім фондам аховы асяроддзя і воднай гаспадаркі ды самаўрадамі Гайнаўскага павета, якія даюць гарантыю фінансавання да 2014 года гмінных праэкалагічных інвестыцый размерам у 70 млн. зл. і атрымання крэдытаў да 5 млн. зл. у якасці ўласнага ўкладу ў інвестыцыі пры ўмове, што пушчанскія самаўрады дадуць згоду на пашырэнне Белавежскага парку. Калі дайшло яшчэ да падпісання паразумення паміж Міністэрствам асяроддзя і часткай самаўрадаў, што папярэдзіла разгляд гміннымі радамі прапановы пашырэння парку, вельмі праўдападобнай стала магчымасць пашырэння парку прынамсі ў Нараўчанскай гміне. Аднак праўдападобнае, што пры новай палітыцы міністэрства да іх прапановы схіляцца таксама радныя Гайнаўскай і Белавежскай гмін, хаця яшчэ нядаўна некаторыя самаўрадаўцы моцна крытыкавалі міністэрскія прапановы. Сакрэт магчымага поспеху міністэрства асяроддзя заключаецца між іншым у тым, што чыноўнікі з Варшавы рашыліся даць выбар усім тром згаданым гмінам і прадбачваюць, што парк можа быць пабольшаны толькі ў адной або дзвюх гмінах. У такім выпадку гміны, якія дадуць згоду, атрымаюць намнога большае дафінансаванне, чым дасталі б, калі б парк быў пашыраны ў трох гмінах на амаль 12 тысяч гектараў... (А. Мароз, Гміны — за ці супраць парку?!, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-09-12
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org