be
pdf

Ніва 2010/47 (2845)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Мітрапаліт Сава ў сваім слове 14 лістапада, у час службы ў рыбалаўскай царкве на прыхадскім свяце, успамінаў святых заступнікаў — святых Кузьму i Дзям’яна Асійскіх, якія сярод усходнiх славян лiчацца ахоўнiкамi рамёстваў, асаблiва майстроў кавальскай справы i швачак, ахоўнiкамi сямейнага ачага, святасцi i непарушнасцi шлюбу ды сямейнага жыцця. Нарадзіліся яны ў Малой Азіі, выгадавала іх маці-хрысціянка Феадоція. Асноўным заняткам братоў была лекарская справа. Яны лiчылi сябе слугамi Бога, якiя пазбаўляюць ад хвароб братоў па веры, i не бралi за гэта грошай. Лекарскую справу Кузьма i Дзям’ян сумяшчалi з пропаведзямi, тлумачылi хворым, што яны лечаць сiлай Хрыстовай, якая адкрывае шлях да сапраўднага здароўя — выратавання душы. Бяссрэбранiкам Кузьме i Дзям’яну моляцца пры розных немачах, а таксама аб ахове сямейнага ачага, для дапамогi ў навуцы, грамаце i прасвятленнi розуму. Стаўшы майстэрскімі лекарамі, браты вылечвалі хворых людзей і быдла, не беручы ўзнагароды за сваю працу, дапамагалі тым, якія жывуць у нястачы, звярталі шматлікіх людзей у хрысціянскую веру. На іконах Кузьма і Дзям’ян адлюстроўваліся са скрыначкамі-аптэчкамі ў руках. Дзень Кузьмы і Дзям’яна асабліва шанаваўся таму, што гэтыя святыя спрыялі вяселлям. (М. Лукша, Паўстагоддзя ў службе. Святар, навуковец, бацька, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-11-21
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org