- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прапановы ўшанаваць памяць архіепіскапа Мірана прыходзілі ў нашую школу з розных асяроддзяў. Адразу пасля авіякатастрофы (што здарылася 10 красавіка і загінуў у ёй уладыка Міран — А.М.) трэба было размаўляць з вучнямі і супакойваць іх. Менавіта ўжо тады пачалі паяўляцца выказванні моладзі, каб у нас ушанаваць памяць уладыкі Мірана. Да іх далучаліся бацькі, настаўнікі і іншыя асобы, — кажа дырэктар Гімназіі ў Нарве Аліна Кананюк яшчэ перад школьнай урачыстасцю, якая адбылася 19 лістапада на прышкольнай пляцоўцы. Афіцыйнае прысваенне Гімназіі ў Нарве імя архіепіскапа генерала дывізіі Мірана (Хадакоўскага), асвячэнне новага сцяга школы і мемарыяльнай дошкі ў гонар уладыкі Мірана адбыліся ў прысутнасці праваслаўных епіскапаў — вроцлаўска-шчэцінскага архіепіскапа Іераміі, люблінска-холмскага архіепіскапа Авеля, супрасльскага епіскапа Грыгорыя і праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага, сямятыцкага епіскапа Георгія, каталіцкіх епіскапаў — гданьскага мітрапаліта, былога рымска-каталіцкага ардынарыя ВП Славоя Лешка Глудзя і драгічынскага епіскапа Антоні Дыдыча, шматлікага духавенства, еўрадэпутата Міхала Камінскага, парламентарыяў, цывільных прадстаўнікоў Міністэрства нацыянальнай абароны, генералаў, шматлікіх жаўнераў, паліцыянтаў і пажарнікаў, самаўрадаўцаў Падляшскага ваяводства, вучняў, настаўнікаў, спонсараў і жыхароў Нарваўскай гміны. (А. Мароз, Гімназія імя архіепіскапа Мірана, фрагмэнт)