- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З фінансавымі цяжкасцямі Беларускі музей у Гайнаўцы змагаецца практычна ад моманту ўзнікнення. Не хапала грошай на штаты, каб разгарнуць сапраўдную музейную дзейнасць, зімой часта трэба было прыкручваць прыток цеплавой энергіі, каб зэканоміць сродкі на ўтрыманне выставачных і іншых памяшканняў. Бывала, што грошай ад арэнды памяшканняў для магазіна будаўнічых матэрыялаў, рэстарана і розных устаноў не ставала таксама на ўсе бягучыя справы і трэба было яшчэ больш ашчаджаць, а нават у пэўным моманце адмовіцца ад паслуг штатнай прыбіральшчыцы, а яе абавязкі даручыць сціпламу музейнаму калектыву. Калі ўправа аб’яднання „Музей і асяродак беларускай культуры” 5 лютага прыняла просьбу дырэктара музея Яна Карпюка аб вызваленні яго з пасады, зноў прагучалі выказванні аб абвастрэнні фінансавых цяжкасцей. Мяркуецца, што менавіта фінансы былі адным з галоўных фактараў, якія давялі былога дырэктара да такога рашучага кроку. (А. Мароз, Музей у клопатах, фрагмэнт)