- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У пятніцу, 14 ліпеня, у васемнаццаць гадзін — афіцыйнае адкрыццё фестывалю. Вядучая Ілона Карпюк, згодна традыцыі, паклікала ўсіх сяброў БАСу на сцэну, згадваючы: „Дзякуючы ім маем магчымасць сёлета сустрэцца ўжо дваццаць трэці раз”. У гэтым годзе словы падзякі атрымала таксама таварыства ПКС (Pogotowie Kulturalno-Społeczne), якое дапамагло БАСу атрымаць фінансавую падтрымку з боку Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі. — Я не лічу, што „Басовішча” ў гэтым годзе адбылося дзякуючы нам, — кажа Роберт з таварыства ПКС. — Адбылося яно, як штогод, дзякуючы Беларускаму аб’яднанню студэнтаў. Я асабліва цешуся, што была ў мяне магчымасць дапамагчы. Я таксама некалькі разоў быў на „Басах” і ведаю, што значыць гэты фестываль для людзей, якія сюды прыязджаюць.