- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У некаторых кварталах Беластока, мястэчках і вёсках Падляшскага ваяводства з’явіліся першыя рахмістры, якія пачалі дамаўляцца з жыхарамі на размову, падчас якой трэба будзе выявіць чыноўніку амаль усё пра сябе, сваю сям’ю і маёмасць. Некаторыя з пару дзесяткаў пытанняў кранаюць нацыянальныя справы. Апрача простага пытання пра нацыянальнасць, некалькіх пра мову, якой людзі карыстаюцца дома і падчас сяброўскіх сустрэч. Ініцыятары перапісу — дзяржаўныя ўлады — хочуць ведаць, які адсотак грамадзян з’яўляецца непалякамі і як далёка пайшоў асіміляцыйны працэс у тых сем’ях, якія прызнаюцца да няпольскай нацыянальнасці. Напрыклад, калі літовец адкажа, што дома са сваімі дзяцьмі размаўляе на польскай мове, тады з вялікім праўдападабенствам можна будзе акрэсліць, у якім часе пагасне яго літоўскасць. З беларусамі справа даволі простая, таму што мовай сямейнага карыстання цалкам стала польская, як у лукашэнкаўскай Беларусі руская. Нацыя, дарэчы, тая самая, а ўмовы для нацыянальнага жыцця падобныя. (Я. Мірановіч, Перапіс насельніцтва і нацыянальнасць, фрагмэнт)