- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэзідэнт РП Аляксандр Кваснеўскі сказаў у размове з „Нівай”: — Якая павінна быць роля Польшчы пасля ўваходу ў Еўрасаюз у адносінах да ўсходніх суседзяў, а перш за ўсё Беларусі? — Наша канцэпцыя наконт усходняй палітыкі наступная. Па-першае: нельга адвярнуцца спінай да гэтых партнёраў на Усходзе, якія не ўвойдуць у Еўрасаюз. Па-другое: мусіць гэта быць палітыка актыўная, прыязная для эканамічнага супрацоўніцтва і міжчалавечых кантактаў, для гаспадарчай дзейнасці, культурнага супрацоўніцтва, павінна быць добра арганізаванае супрацоўніцтва і прыгранічны абмен. Хочам быць той краінай у ЕС, якая сур’ёзна дзейнічае дзеля ўключэння і збліжэння з Украінай ці Беларуссю, а і Расійскай Федэрацыяй, у якое ёсць свае, да таго вельмі моцныя кантакты з большасцю краін Еўрасаюза, у еўрасаюзныя структуры. Вядома, усё гэта з умовай, што будзе яно адплачана ўзаемнасцю адпаведнай палітыкі з боку нашых партнёраў. Калі справа з Украінай, у нас няма ніякіх сумненняў, таму што адтуль плывуць ясныя праеўрапейскія дэкларацыі. А з Беларуссю справа больш складаная. Але гэта не мяняе нашай канцэпцыі: хочам быць вельмі сур’ёзным партнёрам дзеля ўключання гэтых дзяржаў у садзейнічанне з ЕС і Паўночнаатлантычным пактам.