- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заўсёды пасля 1989 г., калі посткамуністы з СЛД вярталіся да ўлады, іх палітычныя апаненты заяўлялі, што ствараецца ПНР-біс. Малодшым чытачам „Нівы” хачу паясніць, што ПНР гэта скарочаная назва польскай дзяржавы, якая існавала ў 1944-1989 гадах — Польскай Народнай Рэспублікі. Паводле майго глыбокага пераканання, ПНР ніколі не спыніў свайго існавання, таму што заўсёды вырашальны голас ува ўсіх публічных справах мелі людзі выхаваныя і псіхалагічна сфармаваныя ў тую эпоху, нягледзячы на тое, ці былі яны членамі правячай партыі, ці прадстаўлялі апазіцыйны салідарніцкі лагер. Розніца паміж камуністычнай Польшчай і посткамуністычнай толькі такая, што ў гэтай першай улады прытрымліваліся аднаго са сваіх ідэалагічных прынцыпаў — імкнення да сацыяльнай роўнасці ўсіх грамадзян. У посткамуністычнай — улады прынялі ў гэтай справе псеўдаліберальную дактрыну, якая ў найбольш спрошчанай формуле гучыць: „бяры столькі, колькі здолееш узяць і глядзі толькі, каб цябе за руку не злавілі”. (Я. Мірановіч, Еўрапеізацыя Пээнэру, фрагмэнт)