- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Візавы рэжым не за гарамі. Да ўвядзення візавага рэжыму засталося ўсяго месяц часу, але адпаведныя міжурадавыя пагадненні Польшчы з краінамі-суседкамі — Беларуссю, Украінай і Расіяй яшчэ не заключаны. Усё вядуцца дыпламатычныя кансультацыі, а зацікаўленыя бакі абяцаюць прыняць усе меры для падпісання пагадненняў аб узаемных паездках грамадзян у найкарацейшы тэрмін — у канцы мая або на пачатку чэрвеня — з тым, каб да 1 ліпеня г.г. яны ўступілі ў сілу. Польска-беларускія кансультацыі адбыліся ў Варшаве 12-13 мая г.г. У іх ходзе практычна ўзгоднены ўсе палажэнні будучага пагаднення. У прыватнасці, дасягнута дамоўленасць аб захаванні бязвізавага рэжыму паездак членаў экіпажаў марскіх і паветраных суднаў, а таксама для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія перамяшчаюцца транзітам у дзяржавы-ўдзельніцы Шэнгенскага пагаднення, Славакію, Чэхію, Вялікабрытанію, Ірландыю, Венгрыю. Да гэтай пары беларуская звычайная віза каштуе 50, тэрміновая — 100 плюс 5 дол. банкаўскай аплаты, а транзітная — 70 дол. Польскі бок прапанаваў, каб візы для грамадзян абедзвюх краін каштавалі як найменш: аднакратныя — некалькі, а гадавая шматкратная — 20-30 еўра. Аднак беларускі бок аддаў перавагу не выгадзе падарожных, а прыбытку, і ў праекце пагаднення запісана цану аднакратнай візы ў памеры 10 еўра, гадавой шматкратнай — 50 еўра.