be
pdf

Ніва 23 (2456)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Месца падзеі: Белавежская пушча. Пасярод лясоў скрытыя два домікі. У цэнтры панадворка — драўляны стол. Кругом радасна трухаюць два цёмныя таксікі і пярэстая лайка. Падляшскі дэпутат, міністр замежных спраў і былы прэм’ер Владзімеж Цімашэвіч у каўбойскім капелюшы адпачывае тут і сустракае знаёмых. Як правіла, прыязджае сюды ў суботы. Толькі тады, і то час ад часу, удаецца яму адарвацца ад сусветных абавязкаў. Каля паўгадзіны дарогі далей на ўскраіне Белавежы пры дарозе на лаўцы грэюцца на вясновым сонцы трое сялян. Найстарэйшаму будзе з семдзесят. Наймалодшы, на выгляд — саракагадовы. Сярэдні, найбольшы гаварун, смаліць папяросу з запасу ад сям’і з таго боку мяжы. (М. Халадоўскі, З зуброўкай у Еўрасаюз альбо Як міністр селяніна пераконваў, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2003-06-08
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org