be
pdf

Ніва 24 (2405)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У апошні дзень траўня ў цэнтры Варшавы, у сярэдзіне дня, пару соцень чалавек маглі непасрэдна паглядзець рэпліку славутага фільма „Бацька хросны”. Герояў гэтым разам не ігралі акцёры, а звычайныя мафіёзі, якія стралялі сапраўднымі патронамі. Сапраўдныя былі таксама іх ахвяры — двух забітых чалавек і адзін цяжка паранены, праўдападобна члены канкурэнтнай банды. Раней на Шлёнску бандыты расстралялі двух паліцыянтаў на службе. Звычайныя людзі баяцца вечарам выходзіць з хаты. Страх выклікаюць не толькі бандыты, якія страляюць да сябе, быццам бы жылі ў зусім нецывілізаваным свеце, але таксама групы разбэшчаных падлеткаў, якія сваім хамствам тэрарызуюць гарадскія кварталы, вуліцы ці пад’езды жылых блёкаў. Між іншым па прычыне адсутнасці пачуцця бяспекі звычайныя людзі чакаюць нейкага моцнага чалавека пры ўладзе, які мог бы навесці парадак. Пэўна каля 90 працэнтаў грамадзян Польшчы прагаласавала б за вяртанне вышэйшай меры пакарання для забойцаў, а нават публічнае пакаранне паводле сярэднявяковых узораў. (Я. Мірановіч, Карлеонэ ў Варшаве, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2002-06-16
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org