- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нараканні беларускага люду на свой лёс маюць вялікую традыцыю. Рэдка здаралася ў гісторыі беларусаў, што самі браліся вырашаць свае праблемы — будаваць дзяржаву, школы, арганізацыі, кааператывы і г.д. У дваццатым стагоддзі толькі тыя грамадствы, якія адчувалі супольнасць нацыянальных інтарэсаў маглі да нечага дайсці. І неабавязкова мусілі гэта быць вялікія народы. Шматтысячныя супольнасці латышоў, эстонцаў ці македонцаў не сілай гармат, але свае волі і інтэлекту даказалі свету, што яны варты быць суб’ектам міжнароднай палітыкі. Беларусы не змаглі дайсці нават да свайго самавызначэння. У лукашэнкаўскай Беларусі нацыя прыведзена да такога стану, што карыстанне роднай мовай успрымаецца як дзівацтва ці палітычная дэкларацыя. Роднае слова выклікае агрэсію міліцыянераў і звычайных функцыянераў дзяржаўнага апарату. У Беластоку, Бельску, Гайнаўцы ці Гарадку, падчас перапісу насельніцтва, пару тыдняў таму беларусы на пытанне пра нацыянальнасць адказвалі найчасцей: „паляк”, а паміж сабою адзначалі: „мы руськіе, таму што праваслаўныя”.(Я. Мірановіч, Рускія еўрапейцы, фрагмэнт)