- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За абразу гонару прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі галоўны рэдактар апазіцыйнай газеты „Пагоня” Мікола Маркевіч атрымаў два з паловай, а журналіст Павел Мажэйка — два гады зняволення. Абразай гонару прэзідэнта суд палічыў пастаўленае Мажэйкам пытанне, ці ў нармальнай краіне прэзідэнтам можа быць чалавек адказны за палітычныя забойствы сваіх апанентаў. Хаця прозвішча Лукашэнкі ў артыкуле не называлася, але і так было вядома каго меў на ўвазе журналіст „Пагоні”. Пакуль справа знікнення былога міністра абароны Паўла Казлоўскага, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара і некалькіх журналістаў, ці існавання „эскадронаў смерці” не высветлена, пытанне Мажэйкі на старонках „Пагоні” было цалкам апраўданае. Ніякі суд у ніводнай краіне не прызнаў бы ў такой сітуацыі віны журналіста, але пра незалежнасць судоў у Беларусі ніхто ўсур’ёз не разважае. Прыгавор Маркевіча і Мажэйкі — гэта спроба выціснуць з краіны апошнія незалежныя выданні. Журналіст, які будзе пісаць задумоўваючыся, ці за кожнае слова ўлада не захоча яго пазбавіць свабоды, перастае выконваць сваю грамадскую павіннасць. (Я. Мірановіч, Ціск на незалежныя выданні, фрагмэнт)