be
pdf

Ніва 28 (2461)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Апублікаваны тры тыдні таму Raport z wynikow narodowego spisu powszechnego ludnosci i mieszkan 2002 з’яўляецца вельмі цікавым, у большасці насычаным табліцамі, матэрыялам для аналізу. З некалькіх тысяч лічбаў вырысоўваецца грамадскі краявід Польшчы. Аднак, не надта аптымістычны. У 2002 г. у краіне было 5,4 млн. інвалідаў. Выглядае на тое, што кожны сёмы грамадзянін Польшчы патрабуе дапамогі па прычыне дрэннага здароўя. Некаторыя аналітыкі перапісу падазраюць, што каля паловы гэтых інвалідаў маглі б працаваць без шкоды для свайго здароўя. Другой катэгорыяй, якая стварае песімістычны вобраз грамадства, гэта 2,4 млн. пражываючых адзінока ўдоў. Абазначае гэта, што мужчыны жывуць у Польшчы надта коратка. У гарадах кожная чацвёртая жанчына пражывае адзінока, а на вёсках 35 працэнтаў нежанатых мужчын. Разам састарэлыя халасцякі складаюць амаль пяцімільённую армію мужчын, якая не спрыяе павышэнню натуральнага прыросту. Усё гэта адбываецца ў сітуацыі, калі на 100 мужчын выпадае ў сярэднім у краіне 106 жанчын. (Я. Мірановіч, Краявід пасля перапісу, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2003-07-13
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org