- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Капіталізм, лібералізм, свабодны рынак так сама пасуе да менталітэту палякаў як беларусаў. Абедзве нацыі ўфармаваліся пад уплывам феадальнай традыцыі. Камунізм так моцна не розніцца ад феадалізму як ад усялякіх ліберальных грамадска-палітычных сістэм. У Беларусі забава ў дэмакратыю і рыначную эканоміку трывала вельмі коратка. У сапраўднасці была спынена на этапе эксперыментавання. Па волі люду, дэмакратычным шляхам, у 1994 г. быў устаноўлены грамадска-палітычны і эканамічны парадак, які з’яўляецца сінтэзам феадалізму і камунізму. Палякі, якія самі сябе ўжо дваццаць гадоў пераконваюць, што з’яўляюцца часткай заходняй цывілізацыі, пастаянна прабуюць перанесці над Віслу ўсе яе прыкметы. Але няшмат з гэтага атрымліваецца. Зараз пасля падзення камунізму ў 1989 г. да ўлады прыйшлі сапраўдныя рэвалюцыянеры і рамантыкі, увасабленнем якіх быў апрануты ў джынсавую кашулю Яцак Курань. Не здымаў яе нават калі стаў міністрам. Праз некалькі месяцаў палякі сказалі сабе і пра сябе больш шчырых слоў, чым за ўсё мінулае стагоддзе. (Я. Мірановіч, Вяртанне свойскасці, фрагмэнт)