- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля шматгадовага перапынку ў Еўропу завітала зіма. Такая звычайная, якая раней бывала кожны год і пачыналася напрыканцы лістапада, а канчалася ў палове сакавіка. Ніхто раней нават не здзіўляўся, калі прачнуўшыся пабачыў снегу вышэй вокнаў. У снежні ці студзені гэта была зусім нармальная з’ява. На вёсцы сяляне расчышчалі дарожкі да калодзежа, гаспадарчых будынкаў і на вуліцу. Часам снегу насыпала вышэй агароджы, таму дакапацца да брамы займала шмат часу. Не інакш было ў гарадах. Уласнікі будынкаў мелі вызначаны народнай уладай абавязак рабіць парадак каля сваіх панадворкаў. Інакш міліцыянер мог пакараць немалым штрафам. Нікому аднак не прыходзіла ў галаву разважаць пра нармальную зіму ў катэгорыях катастрофы, як гаварылася гэта ў сродках масавай інфармацыі на пачатку гэтага года. Найбольш камічна выглядалі сяляне, якія перад тэлекамерамі наракалі, што не маюць хлеба, таму што не даехаў аўтобус і не давёз іх у краму. (Я. Мірановіч, Снег і палітыка, фрагмэнт)