- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дваццаць гадоў таму ніхто не мог прадбачыць, што Савецкі Саюз рассыплецца як муляж замка пабудаванага дзеля фільмавай прадукцыі. Савецкі Саюз, які пераняў спадчыну імперыі Раманавых, уяўляў у сапраўднасці бутафорыю дзяржавы. Бедна і пуста ўнутры краіны, а звонку — найвышэйшы ўзровень тэхналагічнага прагрэсу. Палёты ў космас, магутная ядзерная зброя, шпіёны ва ўсіх кутках свету, танкі ў сярэдзіне Еўропы, васальныя дзяржавы на ўсіх кантынентах і фактычны кантроль палітычных працэсаў на планеце. Дастаткова было невялікай вайны з непісьменнымі афганскімі плямёнамі, каб выявіць праўду пра фундаменты савецкай імперыі. Былі яны цалкам змуршэлыя, а з-за папяровай прыгожай шырмы з лозунгамі пра роўнасць, сацыялізм, справядлівасць і свабоду працоўнаму люду паказалася праўда пра савецкі рай з карумпаванымі элітамі, мафійнымі структурамі ўлады, рэкецёрамі на кожнай вуліцы, невялікай групай багацеяў і па-афрыканску беднай правінцыяй. (Я. Мірановіч, Змярканне імперый, фрагмэнт)