be
pdf

Ніва 31 (2307)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Поўным махам ідзе выбарчая кампанія кандыдатаў на пост прэзідэнта Польшчы. Перад камерамі тэлебачання кандыдаты з вялікім запалам змагаюцца за шчасце люду, якім хочуць кіраваць. Па тэлебачанні можна даведацца колькі знакамітых людзей дзень і ноч думае пра будучыню грамадзян гэтай краіны. Так сама было перад парламенцкімі і самаўрадавымі выбарамі. Аднак тады пастаянна балбаталі не некалькі, а сотні ці тысячы ахвотных дзяліць публічныя грошы. З абяцанняў, дадзеных нашымі знакамітымі парламентарыямі тры гады таму, шмат чаго і атрымалася. Усе тады заяўлялі гатоўнасць пастаянна клапаціцца пра дабрабыт грамадзян, малыя падаткі, павышэнне якасці медыцынскіх паслуг і працы адміністрацыі, мадэрнізацыю асветнай сістэмы. З таго, што пішуць газеты, выразна відаць, што ўмовы жыцця некалькіх тысяч грамадзян ужо палепшыліся, перш за ўсё тых, якія замацаваліся пры лагеры ўлады. І ўсё правільна. Сарака мільёнам грамадзян нехта павінен даць добры прыклад як браць свой лёс у свае рукі. Вельмі добры прыклад далі грамадзянам таксама нашы знакамітыя самаўрадавыя дзеячы, якія прымаючы пастановы аб сваіх камандзіровачных даказалі, што паўсюдны дабрабыт павінен стаць рухавіком усяе грамадскай актыўнасці. (Я. Мірановіч, Тэатр ілюзіі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-07-30
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org