- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі ў Польшчы мяняліся цэны, якія вызначаліся дзяржаўнай адміністрацыяй, найчасцей абазначала гэта рух толькі ў адным напрамку — іх павышэння. Кожнае паведамленне пра новыя цэны электраэнергіі, газу, вады, тэлекамунікацыйных паслуг інфармавала, што ўзрастаюць яны на адпаведны працэнт і што грамадзяне не павінны па гэтай прычыне адчуваць сябе надта пакрыўджанымі, таму што абазначае гэта вышэйшы выдатак толькі на пару злотых. На практыцы выдатак вырастаў на дзесяткі злотых. Манапалістычныя фірмы, якімі распараджаюцца палітычныя кланы, могуць прымушаць грамадзян плаціць больш чым у багацейшых краінах свету — Нямеччыне, Італіі, Францыі. Электраэнергіі, газу, бензіну ці вады немагчыма купіць на рынку так як сала ці буракоў. Ёсць аднак стратэгічны прадукт, на які дзяржаўныя ўлады плануюць ад новага года панізіць цану. Ідзе пра спіртныя вырабы, продаж якіх заўсёды прыносіў бюджэту вялікі прыбытак. Апошнім часам попыт рынку на прадукты краёвых спіртзаводаў паменшыўся так радыкальна, што замест спадзяванага ў 2001 г. прыбытку велічынёю ў 5 мільярдаў злотых, у бюджэт трапіла толькі 4 млрд. (Я. Мірановіч, Таннее стратэгічны прадукт, фрагмэнт)