- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вельмі цяжка цяпер заўважыць мяжу паміж горадам Беластокам і вёскай Засцянкі. Вуліца Баранавіцкая пачынаецца 4 кіламетры ад цэнтра Беластока, канчаецца ў гміне Супрасль і спалучае з горадам, апрача ўспомненых Засцянкаў, Грабоўку і Сабалева. Далей дарога вядзе проста да мяжы з Беларуссю. У кожнай з вёсак — Засцянкі, Грабоўка і Сабалева — некалькі дзесяткаў вуліц. Некаторыя вуліцы гэта ў сапраўднасці лясныя сцежкі, вакол якіх вырастаюць у кустоўі невялікія палацы. Часам ад палявой дарожкі адыходзіць у лес амаль праспект з вулічным асвятленнем. На адным з лясных катэджаў можна заўважыць сонечныя батарэі, а басейн на панадворку хутка стане нормай. Вёскі, якія раскінуліся вакол Беластока, а ў якіх раней каля крамы сядзелі толькі мясцовыя п’яніцы, пераўтвараюцца ў кварталы горада. Хаця па бліжэй невядомых прычынах гэта гміна Супрасль, але ў Супрасль людзі едуць праз Беласток толькі ў выпадку неабходнасці — аформіць нейкія адміністрацыйныя справы. (Я. Мірановіч, Кветкі на балоце, фрагмэнт)