- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нядаўна ў Беластоку адзін з лідэраў аб’яднанай беларускай апазіцыі заявіў: „Мы не змагаемся за ўладу, а толькі за дэмакратыю. Мы не хочам адхіліць Лукашэнку ад улады, а толькі каб прывярнуў ён дэмакратыю”. Пра такую апазіцыю мог бы марыць кожны дыктатар, а нават дэмакрат, якому пэўная частка цела хутка прырастае да крэсла. Я заўважыў, што калі нехта звяртае ўвагу апазіцыйным палітыкам з Мінска, што яны страшэнна раз’яднаныя і не маюць выразных канцэпцый як пераканаць да сваіх рацый грамадства, пераняць уладу і што далей рабіць з дзяржавай, тыя найчасцей абураюцца. Гавораць пра нейкія кангрэсы, камісіі, супольныя праграмы. На простае пытанне: „Ці лібералы і камуністы маюць ужо супольную гаспадарчую стратэгію”, ліберал, не задумоўваючыся, адказаў: „Так”. Гэта абазначае, што або лібералы не з’яўляюцца там лібераламі, або камуністы камуністамі. Пытанне: „Як дэмакратычная апазіцыя мае намер дэрусіфікаваць краіну” выклікае здзіўленне. Усе праблемы нацыянальнага характару вырашыць мае нейкая магічная дэмакратыя. (Я. Мірановіч, Апазіцыя па-беларуску, фрагмэнт)