- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Украінцы ў Бельску ці Беластоку не з’явіліся ў васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя, як здаецца некаторым беларускім дзеячам, але нямецкія і польскія вучоныя іх прысутнасць на гэтай тэрыторыі заўважылі ўжо падчас першай сусветнай вайны і ў трыццатыя гады. У 1933 г. вядомы спецыяліст па справах нацыянальных меншасцей, дырэктар Інстытута даследавання нацыянальных спраў Леан Васілеўскі выдаў кніжку Skład narodowościowy państw europejskich, у якой даказваў, што Беласточчына ўключна з часткай Сакольшчыны з’яўляецца часткай украінскай этнаграфічнай прасторы. У кніжцы Васілеўскага была змешчаная карта, на якой Крынкі, Шудзялава, Васількаў, Гарадок, Супрасль пазначаны былі як мястэчкі, вакол якіх пражывала ўкраінскае насельніцтва. На ўсходзе ў межах этнаграфічнай Украіны знаходзілася частка Каўказа, Азоўскае мора і Кубань. (Я. Мірановіч, Украінцы ў Беластоку, фрагмэнт)