be
pdf

Ніва 32 (2465)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Такую інфармацыю можна было прачытаць у беластоцкай штодзёнцы „Кур’ер паранны” 30 ліпеня г.г. Рэдактар Збігнеў Нікітаровіч бліжэй неакрэсленым шляхам атрымаў рапарт, ці яго фрагменты, Найвышэйшай кантрольнай палаты (НІК), у якім вычытаў, што наша рэдакцыя незаконна выкарыстала 174 тысячы злотых датацыі з Міністэрства культуры на выданне тыднёвіка. Гэта каля 60 працэнтаў усіх грошай, якімі мы распараджаліся. Нікітаровіч працытаваў таксама шмат лічбаў, з якіх чытач мог зарыентавацца, што замест на друк грошы мы, між іншым, выдаткоўвалі на талоны на каўбасу, сыр і падобныя ласункі, ганарары плацілі сабе амаль такія як Нікітаровічу ў „Кур’еры паранным”. На канец паінфармаваў, што неафіцыйна даведаўся пра намер НІК аддаць справу „Нівы” пракурору. Зараз пасля публікацыі ў „Кур’еры” пачалася ў польскіх сродках масавай інфармацыі антыніўская істэрыка. Беластоцкае тэлебачанне, праўда, пытала і мяне, як выглядаюць гэтыя фінансавыя справы, але працытавала толькі сенсацыі Нікітаровіча ды таксама аб’явіла: „«Ніве» капут”, суды, пракуроры, арышты. Беластоцкае тэлебачанне ўжо гатовае паказваць рэдактараў „Нівы” скаваных жалезнымі ланцугамі антытэрарыстычнай брыгадай. (Я. Мірановіч, „Ніва” перад пракурорам, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2003-08-10
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org