be
pdf

Ніва 33 (2309)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

28 ліпеня адкрыццём могільніка ў Катыні палякі ўшанавалі памяць сваіх афіцэраў, памардаваных саветамі ў 1940 г. Беларусаў-афіцэраў у польскай арміі было няшмат. Улады ІІ Рэчы Паспалітай вялі палітыку, якая абмяжоўвала непалякам доступ да працы ў адміністрацыі, паліцыі і арміі. Таму і сярод расстраляных у Катыні беларусы складалі толькі некалькі дзесяткаў асоб. Былі гэта ў большасці праваслаўныя капеланы і прадстаўнікі інтэлігенцыі каталіцкага веравызнання, якіх, як афіцэраў запасу, мабілізавалі ў верасні 1939 г. Сярод загінуўшых 60 гадоў таму ў Катыні быў беларускі паэт, публіцыст, пісьменнік і палітычны дзеяч Францішак Умястоўскі. Пра гадавіну смерці Умястоўскага няма, пакуль што, вестак у беларускай прэсе. У савецкі час гэтае прозвішча было ў Беларусі зусім забытае. Пасля 1990 г. некалькі разоў яно прагучала ў публіцыстыцы і літаратурных даведніках. Але пакуль што, веды пра Францішка Умястоўскага вельмі сціплыя нават сярод спецыялістаў па літаратуразнаўстве. (Я. Мірановіч, Дзядзька Пранук, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-08-13
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org