- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, нягледзячы на ўсе хібы і непаразуменні, што ўзніклі апошнім часам у галіне „саюзнага будаўніцтва”, заўзята спрабуе выйсці на расійскае палітычнае поле. І для гэтага падвяргае сённяшняе кіраўніцтва Расіі такой крытыцы, якая старонняму назіральніку можа падацца ўмяшаннем ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы. Пачатак гэтага месяца адзначыўся буйной прапагандысцкай акцыяй беларускага прэзідэнта перад расійскімі сродкамі масавай інфармацыі. Дзеля гэтага, коштам таксама і беларускіх падаткаплацельшчыкаў, у Мінск былі запрошаны 70 расійскіх журналістаў, большай часткай з правінцыі. Для іх была праведзена адмысловая прэс-канферэнцыя А. Лукашэнкі, які ўсімі сіламі імкнуўся даказаць, што ён зусім не такі, якім яго прадстаўляюць цэнтральныя расійскія СМІ і ў Беларусі ўсё нашмат лепей, чым у Расіі. (У. Лапцэвіч, Бясконцая прага бясконцай улады, фрагмэнт)