be
pdf

Ніва 34 (2310)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Мінае 110 гадавіна з дня нараджэння Міхася Арла, паэта і публіцыста, якому вайна не дазволіла поўнасцю праявіць літаратурны талент. Нарадзіўся ён у Гарадку Беластоцкага павета і ў сапраўднасці называўся Сцяпан Пятэльскі. Міхась Арол гэта яго літаратурны псеўданім. У Гарадку, дарэчы, ушаноўваюць памяць свайго вялікага земляка, што з’яўляецца рэдкасцю ў нашай тутэйшай беларускай традыцыі. Найчасцей вуліцам, школам ці плошчам беларусы прысвойваюць імёны людзей, якія з’яўляюцца сімвалам чужой культуры або чужога панавання. Міхась Арол свой літаратурны шлях пачаў у вельмі маладым узросце. У 1909 годзе закончыў ён царкоўна-настаўніцкую школу ў Ялоўцы і пачаў працаваць у гэтай мясцовасці настаўнікам. У гэтым жа годзе апублікаваў свой першы верш у віленскай „Нашай Ніве”. Было яму тады 19 гадоў. (Я. Мірановіч, З Гарадка родам, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-08-20
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org