- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мікола Маркевіч, галоўны рэдактар гродзенскай „Пагоні” — паўтара года абмежавання свабоды. Павел Мажэйка, журналіст газеты — год. Такая цана „распаўсюджвання хлуслівых вестак і абразы гонару прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. — Не было ніякага паклёпу, не падаваліся ніякія непраўдзівыя факты, было толькі выказанае меркаванне журналіста, — гаварыў 15 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе Мікола Маркевіч. — Высокі суд, міжнародная супольнасць глядзіць цяпер на Беларусь праз прызму гэтага працэсу так, як мы глядзім на малпы ў заапарку. Прашу, не пераўтварайце нашу краіну ў звярынец. Суд не ўзяў пад увагу гэтага слова. Як і заявы Маркевіча, што суд Ленінскага раёна горада Гродна не адказаў яму на фармальныя заўвагі адносна пратакола судовага працэсу. Між іншым, паказанні Маркевіча былі „непісьменна” перакладзены з беларускай на рускую мову, што супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая прызнае дзве мовы дзяржаўнымі. Поўнасцю падтрымаў першы прысуд — два з паловай года абмежавання волі Маркевічу і два гады Мажэйку. (М. Ваўранюк, Маркевіч і Мажэйка засуджаны, фрагмэнт)