be
pdf

Ніва 34 (2467)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Пры канцы васьмідзесятых гадоў сітуацыя нацыянальных меншасцей у Польшчы рашуча пачынала мяняцца ў лепшым напрамку. Адыход ад шавіністычнай лініі выразна адчувалася яшчэ ў час, калі пры ўладзе была апошняя камуністычная групоўка пад камандаваннем Вайцеха Ярузельскага. Афіцыйна прызналі тады існаванне ў Польшчы грамадзян няпольскай нацыянальнасці. Хаця пішацца, што еўрапеізацыя ўнутранай палітыкі пачалася з 1989 г., але варта заўважыць, што пару гадоў раней апублікаваны былі ў падпольнай і афіцыйнай прэсе тысячы артыкулаў пра існуючую праблему непалякаў, пражываючых у межах краіны. Канферэнцыі, прысвечаныя нацыянальным меншасцям, арганізавалі універсітэты, каталіцкія арганізацыі, а ў канцы нават дзяржаўна-партыйная адміністрацыя. Невядома адкуль з’явілася тады раптам у Польшчы пару соцень тысяч немцаў, якіх паводле афіцыйнай прапаганды не было ўжо дзесяткі гадоў. Паказаліся таксама яўрэі, хаця грамадска-палітычным элітам здавалася, што ўсіх здолелі выгнаць з краіны ў 1968 г. Нечакана для ўсіх ажывілася таксама беларускае, славацкае, украінскае і лэмкаўскае асяроддзі, якія лічыліся цалкам асіміляванымі. (Я. Мірановіч, Нацыянальная палітыка ІІІ Рэчы Паспалітай, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2003-08-24
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org