be
pdf

Ніва 35 (2311)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Галоўнай палітычнай тэмай на Беларусі зараз з’яўляюцца будучыя выбары ў лукашэнкаўскую „палату”, ці як гавораць улады — у „парламент”. Апошнім вельмі хочацца, каб выбары былі прызнаны легітымнымі цывілізаваным светам, і як наступства гэтаму быў прызнаны „парламент” і ўсе рашэнні ім прынятыя. Для гэтага неабходна ў першую чаргу наяўнасць замежных назіральнікаў на выбарах і ўдзел у іх апазіцыі. Але лукашэнкаўскі рэжым не хоча ісці ні на якія кампрамісы. У выніку дэлегацыя Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, якая знаходзілася ў Беларусі з 31 ліпеня па 4 жніўня прыняла рашэнне не рэкамендаваць Савету Еўропы накіроўваць сваіх наглядальнікаў на выбары. Што да апазіцыі, дык яшчэ 2 ліпеня IV Кангрэс дэмакратычных сіл прыняў рэзалюцыю, згодна якой дэмакратычныя партыі не будуць прымаць удзелу ў выбарах як арганізацыйныя структуры і не будуць вылучаць сваіх сяброў у якасці незалежных кандыдатаў у выпадку невыканання ўладамі чатырох асноўных умоў (наданне парламенту рэальных паўнамоцтваў, прывядзенне выбарчага заканадаўства ў адпаведнасць да еўрапейскіх стандартаў, забеспячэнне доступу апазіцыі да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі і адмова ад палітычных рэпрэсій). (З. Кісель, Чаго вам хочацца, панове?, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-08-27
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org