be
pdf

Ніва 36 (2312)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Праваслаўная царква ў Польшчы святкаванні 2000-годдзя хрысціянства сумясціла са святам Праабражэння Гасподняга, якое адзначалася на Святой Гары Грабарцы 18 і 19 жніўня г.г. Па ініцыятыве мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы 2000-гадовы юбілей быў спалучаны з атрыманнем копіі цудатворнай іконы Іверскай Божай Маці — дару манахаў са Святой Гары Афон для Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Ікона Іверскай Божай Маці знаходзіцца ў Іверскім манастыры на Афоне. Паводле традыцыі, Божая Маці разам з апосталамі падалася прапаведаваць навуку свайго Сына ў Ібэрыю, якая разам з Калхідай складалі старажытную Грузію. Аднак, калі Багародзіца плыла ў госці да Лазара, на моры пачалася навальніца, якая лодку скіравала на Афонскі паўвостраў, дзе жылі паклоннікі бога Апалона. Там Багародзіца расказала пра свайго Сына і Ягоную навуку. Ахрысціла Яна новых хрысціян і пасля блаславенства сказала, што з гэтага месца будзе разыходзіцца па ўсім свеце вера і навука Сына Божага. (П. Шафран, З Афона на Грабарку, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-09-03
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org