be
pdf

Ніва 36 (2417)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Пасля апошняй сустрэчы ў Маскве прзідэнтаў Беларусі і Расіі, Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, беларуская ўлада і апазіцыя ўпершыню выйшлі разам бараніць суверэнітэт краіны. Газеты, радыё і тэлебачанне, кантраляваныя рэжымам Лукашэнкі, некалькі дзён карысталіся падобнай рыторыкай, што і апазіцыя. Паўтараўся лозунг аб канстытуцыйным абавязку абароны незалежнасці дзяржавы. Выглядала гэта быццам Лукашэнка толькі цяпер заўважыў, што беларуская дзяржаўнасць апынулася пад пагрозай. Здымкі, якія публікуюцца ў прэсе і матэрыялы, якія дэманструюцца па тэлебачанні паказваюць, што Пуцін выразна не любіць свайго беларускага таварыша. Хаця асабістыя сімпатыі не вырашаюць наогул пра ход палітычных падзей, аднак напэўна не аблягчаюць інтэграцыйных планаў Лукашэнкі. Пасля шматгадовых гульняў у яднанне дзвюх краін, расіяне паставілі прэзідэнту Беларусі прыніжальны — асабіста прэзідэнту і дзяржаве — ультыматум: далучыцца, нават не як дзяржава, але як сем губерняў у складзе Расійскай Федэрацыі, або ісці сваёй дарогай. (Я. Мірановіч, Выйшлі шчыльнымі радамі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2002-09-08
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org