- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад некалькіх месяцаў з Беларусі плывуць інфармацыі, што ўлады закрываюць адзіны ў Мінску ліцэй, у якім усё навучанне вялося на беларускай мове. Гэта славуты ўжо ліцэй імя Якуба Коласа. Выкладчыкамі працавалі ў ім мінскія інтэлектуалы, а якасць адукацыі дасягала універсітэцкага ўзроўню. Спробы ліквідаваць ліцэй рабіліся ўжо некалькі гадоў, але бацькі і настаўнікі пратэстамі, пікетамі і іншымі метадамі стрымоўвалі дзейнасць лукашэнкаўскіх чыноўнікаў. Аднак вясной гэтага года ўлады адхілілі ад пасады стваральніка і адначасова дырэктара гэтай асветнай установы Уладзіміра Коласа, а на яго месца прызначылі нікому невядомую Тацяну Шчабрановіч. Для ўсіх у Мінску стала зразумелым дзеля якіх мэтаў прывезлі ў ліцэй гэтую даму. Бацькі, настаўнікі, вучні абараняюць свайго дырэктара, але ў Беларусі голас грамадства мае толькі сімвалічнае значэнне. (Я. Мірановіч, Беларусам савецкія школы, фрагмэнт)