be
pdf

Ніва 38 (2314)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Мінула 120 гадоў з дня нараджэння і 45 з дня смерці нашага вялікага земляка Івана Краскоўскага. У „Ніве” пісалі пра яго Мікола Гайдук і Алег Латышонак. Сёння з нагоды юбілею яго нараджэння варта ўспомніць імя выдатнага чалавека, якога выдала Беластоцкая зямля. Нарадзіўся ён 26 чэрвеня 1880 г. у Дубічах-Царкоўных Бельскага павета. Ён — сын святара — быў прадстаўніком тадышняй эліты. Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. У пачатку ХХ стагоддзя пару гадоў працаваў у Кіеве ў мясцовым Земскім саюзе. Добра пазнаў украінскую культуру. Быў адным з вялікіх прыхільнікаў захавання цесных беларуска-ўкраінскіх сувязей. З 1906 г. стаў членам Беларускай сацыялістычнай грамады. Як усе маладыя адукаваныя людзі тае эпохі верыў, што сацыялізм можа вырашыць усе чалавечыя праблемы, у тым ліку і беларускія. У якасці прадстаўніка беларускіх нацыянальных арганізацый паказаўся на з’ездзе народаў Расіі ў Кіеве ў верасні 1917 г. Шмат яго ўкраінскіх сяброў арганізавала тады Украінскую Народную Рэспубліку. Краскоўскі — чалавек з вялікім вопытам у адміністрацыйнай працы — стаў нават членам урада першай украінскай дзяржаўнасці. (Я. Мірановіч, Іван Краскоўскі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-09-17
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org