be
pdf

Ніва 38 (2419)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

З прэсы даведаўся я, што ў Беластоку ўзнік Беларускі выбарчы камітэт, і што яго ўзначальваю. Таго самага дня, калі паказалася паведамленне, пазваніў журналіст мясцовай газеты і папрасіў больш дэталёвую інфармацыю пра камітэт, а пасля прыхільнік Саюза левых дэмакратаў, які адразу пачаў мяне лаяць за раскольніцтва ў „нашым” асяроддзі. Хаця я не меў ніякага ўдзелу ў стварэнні Беларускага камітэта, аднак яго ўзнікненне ўспрыняў з вялікім задавальненнем. Апошнім часам у нашым беларускім фальварку з’яўляліся толькі адмоўныя весткі — спыніла дзейнасць Радыё „Рацыя”, клопаты мае беларуская секцыя Радыё „Палёнія”, усе арганізацыі атрымалі нашмат меншую дапамогу з боку дзяржавы чым у мінулых гадах, спыніўся працэс пабудовы Беларускага інстытута на Універсітэце ў Беластоку. Таму ўзнікненне самастойнага Беларускага выбарчага камітэта, нават нягледзячы на тое, якія будуць вынікі яго дзейнасці, гэта сігнал, што яшчэ ў нашым асяроддзі нешта асталося жывое. (Я. Мірановіч, Беларускі выбарчы камітэт у Беластоку, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2002-09-22
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org