- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Два месяцы таму, калі амерыканцы аб’явілі свету пра сваю перамогу над іракцамі, журналісты і палітыкі ў Польшчы разняволіліся ад шчасця, што такога магутнага саюзніка прыдбала наша краіна. Калі прэзідэнт Аляксандр Кваснеўскі пасылаў салдат на арабскую зямлю, нават радыкальныя апазіцыянеры са зразуменнем успрымалі ягонае рашэнне. Тым часам, паводле сацыялагічных даследаванняў, амаль восемдзесят працэнтаў палякаў не адобрыла агрэсіі на Ірак і акупацыі тае краіны амерыканскімі, англійскімі і польскімі войскамі. Але пра тое, што думала грамадства краіны, незалежная прэса, радыё і тэлебачанне маўчалі. Неўзабаве высветлілася, што ў Іраку няма нават следу зброі масавага знішчэння. Гэтую справу амерыканская і польская прапаганда прадстаўляла як галоўную прычыну агрэсіі на Ірак. У Амерыцы нешта зварухнулася. Вялікай колькасці грамадзян тае краіны стала зразумелым, што прэзідэнт Буш ашукаў іх. Падтрымка прэзідэнту пачала хутка падаць. Пры тым кожнага дня з Ірака плывуць весткі, што нехта страляе да амерыканскіх салдат, якія прынеслі вызваленне ад жахлівага дыктатара. Вызваленыя тым часам замест кветак кідаюць на вызваліцеляў бомбы. (Я. Мірановіч, Цень Садама, фрагмэнт)