be
pdf

Ніва 39 (2315)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Зараз пасля смерці Ежы Гедройца ўсе сродкі масавай інфармацыі ў Польшчы прадставілі кароткую біяграфію славутага рэдактара парыжскай „Культуры”. Усе пачыналі інфармацыю з таго, што нарадзіўся ён 27 ліпеня 1906 г. у нейкім Minsku Litewskim. Гаворка ідзе пра Мінск, які сёння з’яўляецца сталіцай Беларусі. Апрача месца паходжання Гедройц, па палітычных прычынах, не меў вялікіх сувязей з Мінскам. У выніку Рыжскага пакта Мінск астаўся на савецкім баку польска-савецкай мяжы. Гедройц, як прадстаўнік актыўнага патрыятычнага шляхецкага польскага роду, вымушаны быў пакінуць гэты горад. У міжваенны перыяд пражываў у Варшаве, дзе рэдагаваў некалькі часопісаў, каментуючых палітычныя падзеі ў Польшчы і Еўропе. Дзейнічаў таксама ў арганізацыі „Mysl Mocarstwowa” („Вялікадзяржаўная думка”). Яго палітычныя погляды не разыходзіліся з канцэпцыяй дзяржаўнасці, якую прадстаўлялі ўлады. Падчас вайны прабываў спачатку ў Румыніі, дзе займаўся эвакуацыяй на Захад польскіх дыпламатаў, афіцэраў і жаўнераў. Ад 1941 г. працаваў афіцэрам прапаганды ў польскіх войсковых фарміраваннях, якія змагаліся з немцамі ў Паўночнай Афрыцы. (Я. Мірановіч, Гедройц, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-09-24
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org